Ой, па небе...

Ой, па небе,
Ой, да па небе,
Ой, ляцела,
Ой, да ляцела
Шэрая качка.

Ой, глядзела,
Ой, да глядзела,
Ой, наперад,
Ой, да наперад,
Дзе шуміць рэчка.

Каля рэчкі,
Ой, каля рэчкі
Пад кусточкам,
Ой, пад кусточкам
Яе гняздзечка.

Там на донцы,
Ой, там на донцы,
Ой, на сене,
Ой, да на сене
Ляжыць яечка.

Птушанятка,
Ой, птушанятка
Хутка выйдзе.
Ой, хутка выйдзе
На свет на белы.

І паляціць,
Ой, і паляціць,
Ой, на крылах,
Ой, да на крылах,
Ой, да па небе.

04.02.2023


Рецензии