Ой, цiхi вечар...

Ой, ціхі вечар.
Ой, цёплы вецер
Дакрануўся да мяне.
Ой, да на небе,
Ой, ясны зоркі
Расказалі пра цябе.

Ой, дзе ты ездзіш?
Ой, дзе ты ходзіш?
У якой ты старане?
Ой, мне так дрэнна,
Ой, мне так сумна.
Ты вяртайся да мяне.

Ой, мой ты любы,
Ой, што ж ты робіш?
Калі ўбачу я цябе?
Ой, мой каханы,
Ой, адгукніся
І даруй, даруй мяне.

04.02.2023


Рецензии