Люты месяц
Прынясе снягі, мароз
Пабягу ў канькі абуты
Рэзаць лёд яго пагроз.
Іней ляжа поўсцю ўранку
Сінім срэбрам на галіны,
Ахіне ў кажух альтанку
Нібы плечы ў дзяўчыны.
Ані гукаў, ані спеваў.
Дымы неба паднялі.
І направа, і налева
Абрус белы на зямлі.
Заўтра прыйдзе месяц люты,
А за вокнамі цяпло.
Памяць мроіць лёдам скуты
Родны край, маё сяло.
Свидетельство о публикации №123020100025