Светлай памяцi Васiля Ткачова

Выступалі шмат і ў тэму дня:
Успаміналі Васіля Ткачова.
Гледачы, прамоўцы і радня,
Добрая сардэчная размова.

Ужо год, як ён пайшоў ад нас,
І дагэтуль - цяжка нам ад страты.
Нібы тая зорка - быў і згас,
Але след пакінуў свой багаты.

Не не згас - узышоў на небасхіл,
Ды й застаўся – сярод тых абшараў.
І аб тым тут кожны гаварыў,
 Што зрабіў - якіх не здейсніў мараў?

Вечар успамінаў - светлы сум,
І Васіль - з усмешкаю лагоднай.
Ён у нашай прозе - сват і кум,
Ён у нашай памяці народнай.

А ў вачах глыбокіх дабрыня,
У позірку - такая чалавечнасць!
Дапаўняюць свелае імя,
Творы адасланыя ў вечнасць!


Рецензии