Заспявай мне песню
Як матуля, цiха песню заспявай.
I пад гэту песню ўспомнiца былое,
Родная старонка i радзiмы край.
Заспявай мне песню, каб кранула сэрца,
Каб кранула штосьцi ў маёй душы.
Каб яна спявала i ляцела птушкай
У далёка- блiзкi край мне дарагi.
Заспявай пра долю, што матуля просiць,
Галаву схiлiўшы, для дзяцей сваiх.
I як татка з ранку травы ў полi косiць,
I пра думы ў сэрцы кожнага iз iх.
Заспявай, былое каб магла я ўспомнiць,
Як квiтнеў вясною наш пахучы сад.
Заспявай пра тое, душу што трывожыць,
I паслухаць песню кожны быў бы рад.
10.02.2018
Свидетельство о публикации №123013005238