Украiне

Сястра мая, Украіна,
Прабач, беларусаў плач!
Сягоння ты ўся ў руінах --
Трызуб твой -- Еўропы квач.

Ён чысціць сумленне, гонар,
Ён хоча, каб мы ізноў
Зрабілі Еўропу звонам,
Што кліча людзей, паслоў...

Сумлення і веры вагі
На плечы твае ляглі.
Няма больш вышэй адвагі,
Чым гонар святой зямлі.

Мы ў думках жывём з табою --
Іначай не можа быць.
Змагаешся ты за волю,
Каб больш не стагнаць, не выць.

Імкнешся з апошніх сілаў,
Вялікай Еўропай стаць.
Сястра мая, Украіна --
Знічтож чужаземцаў раць.

Дай волі і дай надзеі,
Для ўсіх, хто жадае жыць.
Вайну мы на мір падзелім --
Хай вораг ад нас бяжыць.

10.01.2023.


Рецензии