ЗНАК БЯДЫ
Мароз скаваў надзею дзён.
Жыву з малітваю да Бога,
Але ці ўчуе словы Ён?
Стаіць Айчына на каленях --
Няма заступніка ў царкве.
Душа ад холаду калее,
Сняжынкі падаюць на квет...
Зіма... Зіма над Беларуссю.
Яна жыве ў душы людзей.
Праз сіта ўлады снег цярусіць,
Каб ты на той палёт глядзеў.
Няма ідэі, гіне мова,
Сагнуўся дбайны гаспадар,
Што за кароў прыдбаць мог ровар
І быў памкненняў уладар.
Гібее горад, гіне вёска --
Дарог заблытаны сляды.
У Храме свечка плача воскам,
Да сэрца ліпне знак бяды.
11.01.2019.
Свидетельство о публикации №123012908207