Зiмовы след

Хаты пакрытыя студзеньскім снегам,
Грэюць зіму ліхтары.
Вечар з адлігай пранёсся з разбегам
Па засмучоным двары.

Вырас за ноч снегавік пасівелы,
Радуе позірк дзяцей.
Выткала неба ручнік белы-белы,
Косы са снегу пляце.

Сённяшні снег, нібы мроя з дзяцінства:
Як я яго сустракаў!
Сотні сняжынак, спавітых адзінствам вальса
Кранае рука.

Лыжы чакаюць лыжні і забегу --
Заўтра настане іх час.
Я пракладу па бялюткаму снегу
След нечаканы да Вас.


Рецензии