***
самотнай Беларусі.
У ім -- мільёны шчырых рук
падняць рэжым прымусіў.
Мой зборнік вершаў -- гэта лёс:
тут вера і малітва
ўзлятаюць з думкай да нябёс --
бо вершы -- гэта бітва.
Таму, хто выйграе яе --
адкрыецца дарога
да Бога, дзе Хрыстос жыве,
дзе ёсьць паэтаў многа.
Ізноў твару наперакор
усім зямным вар'ятам.
Бо мой анёл душу з радком
паэзіі сасватаў.
У вершы -- боль і сэрца стук.
У ім -- Айчыны словы,
што паднялі мільёны рук,
каб дакрануцца мовы.
26.01.2022.
Свидетельство о публикации №123012908083