***
Без сумётаў, ільду і марозу.
Супрацьвагаў не стала зямных --
У прыроды парушаны розум.
Зноўку птушкі адклалі палёт
У далёкі, прываблівы вырай.
Пасяліўся на полі каёт,
Сярод пушчы ваўчыха завыла.
Яе сон патрывожыў той след,
Што пакінулі танкі і боты.
Войны ўсё пачынаюцца ў сне.
Сон той нельга адкласці на потым.
Апакаліпсіс выбраў наш час --
Псixaлогія думак -- удача.
Мой касцёр уначы не пагас --
Ён з вайною параненай плача.
26.01.2020.
Свидетельство о публикации №123012908056