Бумеранг
Па ёй грукаюць боты вайскоўцаў,
Што з сабой у дарогу ўзялі
Серп і молат краіны-забойцы.
Пад сцягамі трывожных падзей
Пахаваныя годнасць і слава.
Там надзея жыве без людзей --
Тых, хто выжыў -- жыццё пакусала.
Крок за крокам шыбуюць на смерць
Батальёны, сабраныя ў турмах.
Не сустрэне аркестра іх медзь --
Па забітых не будзе хаўтураў.
За Расеі зняволены крык,
За палацы бандытаў пры ўладзе,
Цягнуць зэкі ярмо, ці ярлык,
Што забойца для кожнага зладзіў.
Не прысняцца ім сёння ўначы
Ні Херсон, ні Адэса, ні Кіеў.
Целы іх падзяўбуць крумкачы --
Не спытаюць: адкуль вы такія?
Для захопнікаў земляў чужых,
Што сваіх аніколі не мелі,
Гострыць стэп украінскі нажы,
Каб яны ад вайны струпянелі.
27.01. 2023.
Свидетельство о публикации №123012908036