Незварот
Мы выйшлі бараніць свае правы.
Нас малацілі, як малоцяць колас.
Быў шлях наш роўны, зараз -- стаў крывы.
Пападалі ўсе зернейкі да долу,
Пасля -- іх ботам затапталі ў гразь.
Па іх праехаў самазванец колам --
Сказаў, што ён над каласамі князь.
Былі раней князі гаспадарамі,
Не пакідалі ў полі каласы.
Цяпер ўсё не так -- ад нас укралі
Не толькі колас, нашы галасы.
Ці не таму маўчыць ліцвінаў мова,
А сэнс жыцця прыбіты да крыжа?
Парушаная існасці аснова:
Сярод душы -- бязбожнасці мяжа.
29.01.2021
Свидетельство о публикации №123012908018