Белы камень
Падняў яго, ды ледзь данёс да чорнае вады.
Закінуў камень прама ў вір.
Пайшлі кругі рыўкамі --
Хацеў мне камень паказаць на дне свае сляды.
Я спадзяваўся, што вада ад камня стане белай.
У сэрцы думу тую грэў усё сваё жыццё.
Прыйшоў аднойчы да ракі -- і сэрца анямела:
Няма вады -- на камні тым хтось распаліў касцёр.
Ён ад вуголляў пачарнеў, не набрыняў вадою --
Не здолеў чорную ваду ачысціць так, як след.
Ішоў назад дадому я, узгадваў рэчкі долю,
І камня белага таго счарнелы сілуэт.
29.01.2021.
Свидетельство о публикации №123012907993