Забудзь

Забудзь, што я цябе кахаў,
Што ты была маёю.
Усё праходзіць... 
Дзён саха
Плуг не ўзяла з сабою.

Сама сышла з вясенніх дзён --
Згніла ў кутку ля клуні.
А плуг ірве іржавы дзёрн,
Знаходзіць войнаў кулі.

Забудзь, што я калісьці быў,
Стаяў, як дуб высокі.
З табой я волі не здабыў --
Свае суцішыў крокі.

Твой вобраз сцёр дажджлівы дзень,
Змачыў вясны пялёсткі.
Растуць кругамі на вадзе
Кахання адгалоскі.

29.01.2019.


Рецензии