Зберажы, Божа

Зберажы, Божа, нашу краіну
І народ яе зберажы
Ад нянавісці і ўплыву
Варожай для нас хлусні.

Зберажы, Божа, нашы душы
І ўсё лепшае, што мы маем,
Каб не трапілі ў раўнадушша,
У бок суседзяў сваіх ківая.

Зберажы, Божа, наш позірк
Ад уплыву фальшывай думкі,
Каб не страцілі мы розум
Ад праўласнага накірунку.

Зберажы, Божа, беларусаў
Ад навязанай кімсьці волі,
Каб не ведалі больш спакусы
Не імкнуцца да светлай долі.


Рецензии