Хай цяпло на душы
Белай коўдрай іскрыстай гарыць, зіхаціць.
І сняжыначкі зверху злятаюць, ляцяць,
У паветры лунаюць і ўсё мільгацяць.
З неба зоркі, як вочы, глядзяць і глядзяць,
Добра бачны, пакуль не пачне ўжо світаць.
І мароз шчыпле шчокі і рукі, і нос,
І няма тых пушыстых бярозавых кос.
А настане вясна, - ручаі зазвіняць,
Будуць першыя кветкі з зямлі вырастаць.
Промні сонца ізноў будуць нас саграваць,
І не будзем тады па вясне сумаваць.
Але час усяму свой, канешне, браток,
І бясконцы прыродны пагодны віток.
Хай цяпло на душы ад зары да зары,
Незалежна зусім ад зімовай пары!
10.02.12
Свидетельство о публикации №123012807781