З Усходняй Грэцыi над морам
Над морам
Крылаты гойсае Зефір
І вецер шле
Грымотна зорам
І спасцігае:
Дзе ёсць мір...
Навошта? о, вястун
Свабоды,
Адзін, над безданню вады,
У нашым свеце
Ты бязродны,
Незразумелы да жуды.
А ў Доме промняў
Між багамі
Гучыць цэўніца, і чало
Мадонна
Мяккімі рукамі
Мілуе ветла, праз крыло!
Зефір! пастой, стрымай
Навіны
І ўратуй агмень
Любві, -
Вярні не рай - яе х в і л і н ы! -
Жыццю і радасці, -
Плыві!
Свидетельство о публикации №123012804059