Стась Высоцкi 38
І як труны верх закрывалі,
У момант той трубу дасталі
З труны. І сонейка зайшло
Якія, хто там клаў вянкі -
Прапала з памяці. Сышліся
Пасля сяброўкі, сябрукі
У хаце ўсё і паліліся
Пра лёс размовы ды ўспаміны,
Пра век кароткі для мужчыны.
Трубу, што Янку Стась купіў
Калісьці ўжо даўно ў Берліне,
На памяць ён вісець пакіне
У хаце, дзе дух брата жыў.
І з памінальнай вечарыны
Збяжыць ён хутка ў Мінск назад,
Каб на кватэры у кузіны
Збыць ліпкі страх, што акурат
Ахутваў душу павуцінай
І брата смерць была прычынай.
А там, у Валі Цыкуновай,
Стась спадзяваўся збыць жуду
А з ёй трывогу і нуду,
Да мэты крочыць каб па новай.
Бо ў Валі сэрца залатое
І паэтычны склад душы.
Раскажа Цыкуноў пра тое,
Дзе з іхняй групы "карэшы",
Бо быў Стась Віцю як ніяк
І аднакурснік і сваяк.
На трэці дзень ён пазваніў Шэні.
Яна пра брата і памінкі распытала,
Што не змагла прыехаць шкадавала.
І Стась адчуў, як гаслі агмяні
Змяіныя і страху, і трывогі.
У такт размове абуджаўся свет,
Паціху ажывалі рукі, ногі
І смерці аддаляўся чорны след.
Шэні ж, яго адчуўшы адзіноту,
Ўкладала ў разгавор душы пяшчоту!
Пасля ў царкву ён пазваніў Усіх Святых,
Дзе настаяцелем з'яўляўся Айцец Поўны.
На ўсходзе Мінску ён ансамбль стварыў чароўны,
Архітэктураю пераўзыйшоўшы ўсіх!
Храм-помнік гэты Рускую царкву напамінае,
Якая ў Лейпцыгу больш за стагоддзе асвячона.
Яна парэшткі тых салдатаў зберагае,
Што жыцці аддалі, каб збіць Напалеона.
Два Храмы-помнікі паўсталі на Зямлі,
Каб людзі ў міры надалей жылі!
Стась з Айцом Поўным пазнаёміўся ў той час,
Калі ён настаяцель царквы Рускай славы быў
І ў Лейпцыгу з свай сям'ёю жыў.
Ён сустракаўся з Айцом Поўным многа раз,
Калі ў Дом Міласэрнасці даваў гумдапамогу.
Была надзея, што царква наімаверней
І фотатэрапіі дасць дарогу.
І досвед свой Стась на Радзіму верне.
Ды досвед не спатрэбіўся нікому,
З адмоўным вынікам вярнуўся Стась дадому.
Свидетельство о публикации №123012706029