У дзень Гасподняга хрышчэння
З нябёс спускаецца мароз.
Вады змяняецца цячэнне
І адкрываецца значэнне
Той веры, што абраў Хрыстос.
У дзень Гасподняга хрышчэння
Не мае холаду вада,
Бо ў ёй ёсць плоці ачышчэнне:
Душы і Духа прычашчэнне,
І моц, што Бог вадзе надаў.
У дзень Гасподняга хрышчэння
На сонцы грае фарбаў медзь
І ружавее ў час вячэрні
Ўвесь небасхіл. Вада -- лячэнне.
Мне ад яе не захварэць.
18.01.2020.
Свидетельство о публикации №123012509296