Скрадзеная Русь

Мне сягоння, як і Вам
Не хапае волі.
Скраў яе маскаль Іван
Для расейскай долі.

Ён ад Кіеўскай Русі
Пераняў парадкі.
І цяпер дыктуе ўсім,
Як пячы аладкі.

Воля там, дзе Полацк, Пінск
І крыжы святыя.
Тут князі не зналі ціск
Конніцы Батыя.

Русы колер валасоў
Для славян стаў Руссю.
Край нявест і край паслоў
Нёс на крыллях бусел.

Глебай дыхала вясна --
Русь жыла Святая.
Той маскаль і знаць не знаў,
Што такое талер.

Навучыў Івана хан
Скрасці ад славянаў
Слова Русь і слова Храм,
Што іх бласлаўляла.

Так памкнуліся ў наш край
Невукі і здрайцы.
Вынішчалі мову, рай,
Сымбаль вечнай працы.

Руйнавалі гарады,
Што мы звалі Руссю.
Нарабілі шмат бяды --
Пачарнеў наш бусел.

І цяпер за назву Русь
Зноў ідуць змаганні.
Украіну, Беларусь
Хочуць апаганіць.

Утапіць славянскі род
У вайне іржавай.
Не маўчы! Паўстань, народ!
Стань ізноў дзяржавай.

19.01.2021.


Рецензии