***

Сэрца стамілася біцца --
Воля пакінула цела.
Дыхае прышласцю піца --
Думка ад сцен звар'яцела.

Гэта паэт беларускі
Рве пазюрамі старонкі
Шляху, дзе Пушка стаў Пушкін,
Дзе нашай памяці крокі.

Што ж Вы, маўклівыя людзі,
Хочаце новага зведаць?
Праўда маўчанне не будзіць --
Праўда жыве ў нашых ведах.

Веды знішчае сістэма --
Памяць не дадзена людзям.
Кнігі -- асобная тэма:
Больш выдавецтваў не будзе.

Гэта ж так лёгка і проста --
Сцерці шляхі да свабоды:
Думкі змяшаць з каростай,
Стылем прыкрыцца моды.

Капаць на мозг з экрану,
Думкі цкаваць  сістэмна.
Так вырастае рана
І памірае тэма.

23.01.2023.


Рецензии