Адпусцi мяне у вырай

Адпусці мяне ў вырай,
Дарагая Айчына.
Вельмі ж хочацца лётаць,
Бачыць веры крыжы.
Я Айчыне -- не вырак.
Я любіў яе шчыра.
Я спяваў яе ноты
І з Айчынаю жыў.

Адпусці мяне ў вырай! --
Там сагрэецца сэрца.
А трывожныя думкі
Раздзімаюць  вятры.
Адпусці мяне ў вырай,
Дзе надзея ліецца
І вяртае пачуцці
Родны сэрцу матыў.

Адпусці мяне ў вырай,
Узараная глеба.
Дзе палі, нібы моры:
Веліч рэк і азёр...
Адпусці мяне ў вырай! --
Бо сягоння так трэба.
Я хачу ўбачыць горы
Вечна ўдумлівых зор.

25.01.2020.


Рецензии