Як не пакарыцца дзе рака
Ты пакліч мяне – на гуслях падыграй,
Прадаўжай мне зоркай яснай ззяць,
Каб святло яе лілося цераз край…
Пазаві зязюляй у зялёны гай,
Напрароч нам шасця – каб на век.
Зёлкамі ў даліне прарастай –
Самы дарагі і непаўторны чалавек!
Будзь маім правадыром без слоў,
Калі заблуджуся я ў пясках –
Пругкім будзь і зладжаным вяслом,
Як не пакарыцца дзе рака…
Памаліся шчыра перед сном
За наш род – за нашы берагі.
Беражы дзяцей, сям’ю і дом,
Ад ліхіх людзей і дум ліхіх!
І жыві спакойна да пары.
Верным быць умею і магу.
Як міргне-заззяе зорка на зары –
Самых лепшых коней запрагу
І прымчуся ў калясніцы Пяруном…
Знішчу перашкоды – горы – на шляху.
Прарасту шыпшынай пад тваім акном,
Каб суняць дзявочую скрыху!
Свидетельство о публикации №123012506545