Ашуканыя мужыкi

Разкажу я вам,браточкі,
Пра сучасных мужыкоў,
Як застАліся-без шапак,
А таксама – без штаноў.
Ухапілі   дзеўкі  моду-
І  давай   яе   насіць,
А  пра нас яны забылі,
Як  цяперака нам быць?
Яны  скінулі спадніцы,
Пачалі  гарэлку  піць,
Апранаюцца так дзіўна,
Стала  некалі  рабіць.
Нібы,скажам,малпы тыя,
Паздымалі моду з нас,
Нават галаву пабрылі
І з цыгаркамі ў зубах.
Носяць шапкі з казыркамі,
Што пашылі для мужчын.
Ну,а дзе жаноча мода?
Яна знікла без прычын!
Вельмі проста мадэльерам,
Ведаюць,як ім тут быць,
Кажуць,гэта цяпер модна,
Што зручней усім хадзіць!
Ну і што рабіць нам,хлопцы,
Як адрозніць ад жанчын?
Кіньце пьянкі ды цыгаркі,
У вас на гэта шмат прычын!
А  якая  ж  стала  мова,
Нават  брытка гаварыць.
Добрых слоў і не пачуеш,
Ды пра што тут гаманіць.
Хоць ў спадніцу апранайся,
Але ўсім відаць здалля,
Хто тут крочыць па дарозе,
А хто робіць- кругаля.
Трэба думаць і пра хлопцаў,
І дзяўчатам трэба знаць,
Што   цяперашнюю   моду
Трэба  хутка нам мяняць!


 
   

   


Рецензии