Край неба
прывязана па вяроўцы.
На вяроўках вісіць калыска,
ў калысцы ляжыць першабытны стэп,
што дрыжыць ад гудзеньня залатых жукоў.
У стэпу ляжыць скрыначка жыцьця,
на баках каляровыя бліскаўкі,
знутры ня чутна ні шоргату.
Яе перакрочыў мамант,
перапаўзаюць казюркі,
гойдаюцца вострыя травы,
мяшаючы сінь з блакітам.
Чуцен сьпеў неба:
"Сьпі, жывое, засынай.
Не бывае ў неба краю,
баю-бай".
Свидетельство о публикации №123012001037