Зьвер ня хоча iсьцi у школу

Падаеш дакументы ў школу маўчаньня,
І забараняеш сабе крычаць, бо
Непрыручаны крык - гэта зьвер калматы
Разаб'е вакно і ня прыйдзе дахаты.

Ты паставіш яму малако - ён ня прыйдзе.
Нат крывавае сэрца ня стане есьці.
Ты гартаеш падручнікі па дабрабыце,
А твой зьвер завывае пад елкай у чорным лесе.


Рецензии