Знутрывонка
Дзіўную істоту, зробленую са слоў, абгорнутых лісьцем,
з маленькай сіняй машынкай унутры ці самога сябе, апранутага ў плашч і капялюш?
(На падшэўцы плашча напісана "БОЛЬ", на вонкавым баку - "РАДАСЬЦЬ",
а на капелюху красуецца сіняе пёрка - калі вецер сьпявае свой танец,
яно ціха трымціць
нібы памятае, як трымаць у паветры лёгкае птушынае цела).
Калі ты зазірнеш у неба - каго ты там пабачыш?
*Знутрывонка - назва птушкі
Свидетельство о публикации №123012001018