Раставаньне

Калі я разьбіраў яе ложак
(які яна забірала з сабой),
аднекуль выпаўз
мізэрны павучок,
шукаючы паратунку ад гэтага
безцырымоннага і безпардоннага
разбурэньня
маленькага павучынага сусьвету,

Нічога, павучок, нічога
(нічога не засталося).
Ложкі разьбіраюцца,
сусьветы разбураюцца,
але павучкі застаюцца -
ну і слава павучкам


Рецензии