Стась Высоцкi 37

Пісьмо Марго ачоліла да мэты
Здзяйснення шлях усё-такі шукаць.
Стась быў гатовы падаць і ўставаць,
Бо гэта і ёсць поспехаў сакрэты.
Сабраў ужо валізку на дарогу
Да Харкава, дзе яго сябра жыў.
Брат Коля пазваніў. Сказаў, што Богу
Брат Янак сваю душу палажыў.
Быў ясны ды халодны лістапад.
Нібы жывы ў труне заціхнуў брат

Назаўтра апаўдні  яго хавалі,
Зляцеліся сяброўкі, сябрукі,
Пакрылі горку надмагільную вянкі,
Ўсе плакалі і слёз не выціралі.
А Стась стаяў здрацвелы каля Колі.
За дзень ён пастарэў на дзесяць год.
Стась уначы наплакаўся даволі.
Чагось шаптаў, лавіў паветра рот.
Малітву-верш шаптаў ён свайму брату,
Не розумам, душой адчуўшы страту.

Малітва па Янку

Ты самы быў таленавіты:
Музыка і ў футболе хват!
Замоўк заўчасна ў жвір спавіты
Дасціпны жарт твой, любы брат.

Трубы замоўклі адгалоскі,
Прасохлі слёзы ў дзяўчат
І на пагосце роднай вёскі
Спачыў навек малодшы брат!

Мы без цябе асірацелі:
Сястра твая і тры браты!
Ах, як мы ў шчасці жыць хацелі!
Чаму ж зламаўся першым ты?

Але табе тут абяцаю,
Пакуль наменьціць смерць касу,
Я ўсё, што ведаю, што маю -
Радзіме нашай прынясу!

Ты самы быў таленавіты -
Наш жартаўнік, наш ясны сон!
Як горка, што ты ў жвір спавіты
Не дачакаўся вольных дзён!


Рецензии