У Венерыным ценю

У абдымках тваіх заміраю.
Ноч, бы казка. Зоркі мігцяць.
Мы глядзім на Венеру-заранку,
У яе ценю хай душы паспяць.

Млечны шлях з сабой заклікае,
Вецер раптам суцішвае дых.
Мы не спім. Ля вакна спяваем
Калыханку для душ сваіх.

Зоркі ў небе не згаснуць да ранку.
Сон нарэшце душы змарыў.
Мы дуэтам для іх калыханку,
Будзем ціха спяваць да зары.

_____
P. S.  https://youtu.be/19kAAsvacnA


Рецензии