Дык хто мы у свеце гэтым

Дык хто мы ў свеце гэтым?..
Чаго ў малітвах просім?..
Каб цёплым было лета,
Каб светлай была восень.

Каб шчасціла ў каханні,
Каб мама не хварэла…
Прачнуцца б на світанні –
А за акном нясмела

Лятае снег пушысты…
У хаце пахне хлебам.
Навокал  – бела, чыста
Пад сінім мірным небам.

Цярплівы люд, набожны.
З пачцівасцю к святыням.
Свой любім край прыгожы,
І думаць не пакінем –

А хто мы ў свеце гэтым?..
Чаго ў малітвах просім?..
Каб цёплым было лета,
Каб светлай была восень.


Рецензии