Ганарлiвасць, як праказа
Лжэкрылы кружаць птахам ў вышынi.
Калi у клетцы, ўзняцца, насамрэч, не можам,
Лжэгонар сэрцу лепш любой бранi.
У стане эйфарыi цешымся сабою,
Бярэ багiня Мара у палон.
Хто прызнае нас, не пярэчыць – мы з душою,
I не дай Бог – хто скалане наш трон…
Хлуслiваю саломкай выслалi дарогу,
Ды не хапае здольнасцi ўзляцець.
Упарта ганарлiвасць клiчам на падмогу,
Нам дыфiрамбы днём i ноччу пець…
Убогасць, ганарлiвасць дзве сяброўкi, сёстры –
Палярнасць памяняў духоўны свет.
Душой i сэрцам зразумець наш ход не проста…
Дзе не хапае моцы – там навет…
Калоцiць нас агонiя, як бачым ўзлёты,
Выццём гатовы ўсё звярнуць у прах.
З шаленствам гневу топчам светлае ў балотах,
Так крок за крокам прыблiжаем крах.
Не можа стаць падмуркам моцным нам лжэпраўда,
Святло загляне ў клетку прамяньком.
Убачыць прыдзецца уродлiвае «заўтра»,
Ды развiтацца з блудным доўгiм сном.
Свидетельство о публикации №123010904228