Крынiца мрояу

Крыніца мрояў і надзей,
Што з часам не зьнікае ,
У люстраной жыве вадзе
Ды сэрцу казкі бае

Пра малахітную смугу
Вачэй І зорак ззянне,
Пра водар сена на лугу
І вечнае каханне!

Пра вербаў ломкія крыжы
За джунглямі з чароту,
Пра салавейку, што ў цішы
Тчэ песні прывароту.

Чароўна ўсё наўкол ляжыць
Ўзбоч Капенгаген дрэмле
І радасці цяпло бяжыць
З нізкіх нябёс на землю.

О, Беларусь! Мой любы край
У джунглях вербалозаў.
Прачніся! Сонца прывітай!
Збудзь чорны сон калхозаў!


Рецензии