На Раство

Дзякуй Богу — мароз на Раство!
Сыпле зоркі Анёл на дарогу.
І такое вакол хараство,
Што адно ў галаве: дзякуй Богу!

Цішыня і празрыстасць наўкол.
І такое высокае неба!
Дыямантамі свеціцца дол,
І табе ўжо нічога не трэба.

Толькі ціха прапець: Алілуя!
І сказаць у прастор: Нарадзіўся!..
І стаю я за вёскай. Пяю я!
Святлом Божым і я аднавіўся...


Рецензии