Сняжынка
Круціць-верціць карусель,
Намятае снег паўсюль.
Ты паціху пацікуй,
Як маленькая сняжынка
З неба падае пушынкай.
Вецер у свет яе нясе,
Сняжынка тае пакрысе.
З ёю іншыя іскрынкі,
Непаўторныя сняжынкі,
Заміраюць на руцэ
І слязою на шчацэ.
_____
P. S. https://youtu.be/vZfmGbeNcBA
Свидетельство о публикации №123010700194