На паверхнi

А вершы на паверхні, вось яны:
Як той казаў «без тлуму і маны»,
Схавалі іх ад вока туманЫ,
Але, здаецца, правільна "тумАны".
Сустрэў Ірыну ў студзені, Бог даў.
Калі снег першы ледзьве не растаў…
«Ты любіш вершы?» – Іру я спытаў,
Ласкава так, нібыта закаханы.
«Люблю, сама спрабую пакрысе –
Адказвае яна мне – Як усе,
Пішу пра тое, што нам прынясе
Вайна, тэрор і іншыя злачынствы»
Мы размаўлялі доўга. Час ішоў.
Так добра, што Ірыну я знайшоў…
«Show must go on», працягваецца шоў.
Я буду з ёй кранальны, светлы, чысты...

06.01.2023


Рецензии