Блак тная крын ца
Старажытнае паданне аб блакітнай
Крыніцы на тэрыторыі Беларусі,
на Слаўгарадскай зямлі.
***
Даўным-даўно,
Больш за тысячу гадоў,
На паўнаводных берагах Сожа людзі-волаты жылі.
Дужа моцныя і статныя яны былі.
Сярод іх вызначаўся сілай- змрочны Марк,
А статнасцю і высакароднасцю-Сцяпан.
Пакахала Сцяпана прыгажуня Кацярына.
І Сцяпану была яна люба і міла.
Але і Марк Кацярыну кахаў,
Праходу ёй не даваў,
Таму і сватоў да яе паслаў.
Дзяўчына адмовіла адразу яму.
Выдумала для жаніхоў спаборніцтва.
Хлопцам-молатам
Казала:
Хто далей кіне вялікі камень за раку,
За таго і замуж пайду.
І кінулі волаты камень,хто далей...
У паядынку Марк быў мацней.
І зразумела Кацярына,што не быць ёй з каханым сваім.
Сказала яна тады ім:
За нялюбага ўсё адно не пайду,
Лепш людзям Крыніцай служыць пайду.
І знікла яна ў зямлі,
Ператварылася ў ваду,
Ў Крыніцу блакітную.
Так з той пары прабілася блакітная Крынічка,
З чыстай і ключавой вадзіцай.
К ёй ідуць і едуць людзі- паломніцтва па традыцыі.
Каб Блакітнай крыніцы пакланіцца,
Вады Святой і ключавой напіцца...
Ды здароўя сабе набыць,
Каб дужым і моцным быць!
14 жніўня 2022г.
Аўтар
Людміла
Свидетельство о публикации №123010607061
З цяплом і пажаданнім усяго самага найлепшага.
Людмила Бельская 2 10.12.2023 22:47 Заявить о нарушении