Адчуванне расстання
Усё добра яшчэ…
Добра
яшчэ.
Толькі, рукі твае –
гэтыя рукі –
узмах, нібы ўзлёт!
І яшчэ! І яшчэ –
погляд скрозь мяне,
ён у вачах бестурботных –
ЧЫЙСЬЦІ НАСТОЙЛІВЫ ПОГЛЯД…
Што з намі будзе?!
Развітання
адчай!
Як мне вярнуць нас назад?!!!
Ты яшчэ тут,
падысці і прыціснуцца –
толькі б не бачыць твару…
Прагна дапытваючыся, сумнявацца…
Любіш…
Не любіш…
Да сэрца прыціснеш…
К чорту, НАПЭЎНА, ХУТКА ПАШЛЕШ!!!
Свидетельство о публикации №123010600530
Татьяна Цыркунова 10.01.2023 15:59 Заявить о нарушении
Так же, ка и Вы, я билингва. Несколько месяцев тому открыл для себя белорусскую семантику. Очарован ею...
Спасибо Вам!
Ицхак Скородинский 11.01.2023 22:24 Заявить о нарушении