Жыццёвая пража
Перамалола, растрапала.
Мне разраўняць яе ахвота –
Шкада, жадання часта мала…
Патрэбны сiлы i падтрымка,
Каб адшукаць свой шлях на зорку.
Прайсцi сцяжынкай топкай, зыбкай,
Прамень убачыць свой на золку…
Калi з табою аднадумцы
Плывуць насустрач шквальным хвалям,
Надзея ёсць твайго трыумфу,
Суполкай можна зрушыць скалы.
Калi ў дабавак ў сэрцах сонца,
То пражу разраўняць пад сiлу.
Шукаем праўду мы бясконца,
Жаданне згоды ў нашых жылах.
Свидетельство о публикации №123010503682