Загадки Поры года
У паветры зграя белая лятае,
А на вокнах ноччу нехта маляваў.
Дружа мой, калі такое тут бывае?
(Зімой)
Раўчукі пабеглі, будзячы абшар,
І жаўрук зноў песню весела спявае,
Апранулі дрэвы свой зялёны шаль.
Дружа мой, калі такое тут бывае?
(Вясной)
Як пячэцца сонца! Быццам за ўвесь год.
Ягадай духмянай лес гасцей вітае,
А на лузе кветкі водзяць карагод.
Дружа мой, калі такое тут бывае?
(Летам)
Птушкі ў вырай зноў збіраюцца ляцець,
Пэндзлем каляровым дрэвы хтось кранае,
Дожджык надакучыў: цэлы дзень ідзе.
Дружа мой, калі такое тут бывае?
(Восенню)
Свидетельство о публикации №123010500256