хачу 3
каб ты зноў
пайшла бы
са мной
па лугах заліўных
па халодных пракосах
мімаволі змiная
лёгкай ступой
патанулыя ў росах густых
меданосы
Не збянтэжыцца погляд
далечнай тугой
не падасца жыццё
надта цяжкай дарогай
гэта будзе ўсяго толькі
даўкі спакой
нашай першай
щчаслiвай
вясны сінявокай
і ўсё лепшае будзе ў нас
як i след
і не здарыцца тое
аб чым не пытаем
а пакуль хай уплятецца
як абярэг
серабрысты туман
у твае смаляныя
дзявочыя косы
Свидетельство о публикации №123010304797