Бяда чужая цi твая?
Яна заўжды трывожыць душы.
Жыццё на чалавечнасць правярае,
Зрабiць свой выбар сэрцам мусiм.
Бязглузда думаць – не ў маiм гародзе,
Мяне крануць не зможа лiха.
Бяда, як нечаканы госць, прыходзiць,
I кружыць ў роднай хаце вiхар.
Бывае радуе чужое гора,
Як каралi, цвiцём на фоне.
Ды толькi горкае суседа «ўчора»
У нашым доме потым стогне…
Бяда – сiгнал для ўсiх струны Сусвета
Астанавiць раскаты грома.
Не даць, каб завiхрылася вендэта,
Завязла на зубах аскомай…
Свидетельство о публикации №123010302768