Са Святам, хлебаробы!
Да цябе, гаспадар на сяле, -
Хлебароб: сейбіт ён і араты, -
Той, чый хлеб кожны дзень на стале.
Гэта ты, калі сонейка ўсходзіць,
Дзесьці ў полі і сеяш, і жнеш.
Дзякуй Богу! - зямелька ў нас родзіць,
Бо ты талент ёй свой аддаеш.
Зелянеюць без краю палеткі,
А над імі буслы - добры знак.
Сёння Свята - табе дораць кветкі,
І ад нас шмат сярдэчных падзяк!
Не - нялёгкай была гэта праца:
Рукі з кветкамі зноў ў мазалях,
Але кажаш, што нельга іначай,
Кожны з нас выбірае свой шлях.
Я віншую цябе з гэтым Святам
І шаную нялёгкі твой лёс!
Хай жа шчасцейкам поўняцца хаты,
Што пад шатамі белых бяроз!
Свидетельство о публикации №123010302531