Навагодняе пасланне

Няхай у ноч на Новы год,
Калі святкуе свет,
Расквеціць небе карагод,
З небаявых ракет!

Яны нясуць у неба гром,
Вагню фантаны,
Каб мы забыліся нутром
На годзік апантаны!

Каб  успамін пра мірны час,
Пра мроі, сны,
Што смерць не забывае нас
І без вайны!

А жыцці аддаваць свае
За бздуры ката?
Хай сам учуе, як пяе
Нimars-гармата!

Зямля, прырода ў нас адна!
Другой не маем.
Ідэям ката - грош цана!
Іх абвяргаем!

Прырод розум нам дала,
Каб памяркоўна
Жылі мы ўсе без звад і зла,
Жылі б чароўна!

Дык згрудзімся, катаў змяцём
І зло дарэчы,
Каб не плаціў сваім жыццём
Род чалавечы

За катаў параною, страх
За іх псіхозы,
Каб дзеці спалі па начах,
Забыўшы слёзы!

Дай Божа ў ноч на Новы год
Развагу людзям!
Каб стаў без баявых прыгод
Свет, дзе жыць будем!


Рецензии
Света и мира всем нам, дорогой!
С Новым!

Игорь Белкин   31.12.2022 10:35     Заявить о нарушении