М. Ю. Лермонтов. Песня
Не ведаю, у змане быў я,
Асмеяны табой ці не,
А клянуся, што сам любіў я
І застаўся ад гэтага след.
Заклікаю цябе ўсім нябесным
І тым, што не спраўдзіцца зноў,
І шчасцем хаваным і цесным,
О, даруй мне маю любоў.
||
Ты не верыш слову неадукаванаму,
Толькі з часам гэтыя лісты
Растлумачаць табе каханне
І тое, што зрынула ты.
І ты ўздыхнеш, можа нават,
У слязах на ясных вачах
Аб тым, чыя пастава
Адгукацца не здолее ў слязах.
|||
І свет не ўбачыць халодны
Жадання, смутку, мар
Душы маладой, свабоднай,
З тых пор як не бачыць твой твар.
Але калі б зноў я вярнуўся
Да дзён ацалелых трывог,
Зноў гэтак пражыць я б імкнуўся
І кахаць бы іначай не мог.
(1814~1841)
Свидетельство о публикации №122123005488