Калядныя пажаданнi

Праз тры дні  Новы год,
Але зімы няма.
Добрых навін народ
Чакаў, але дарма.

Растаў без следу снег
І не ружовіць шчок
Мароз, ён як на смех
На ЗША налёг.

Захад Пуцін палохаў:
"Закрою газ!"
Ды сам і стаўся лохам
Цяпер якраз!

Столь цэнаў увялі
На нафту і яна
Пайшла не за рублі
Бліжэй да дна!

Высмейвае ўвесь свет
Такі бюджэту рост,
Прапаў прыбыткаў след
З прадаж за сабекошт.

Адкуль фінансы ўзяць,
Каб "глорию" вярнуць?
Куды там наступаць
Байцоў бы апрануць?

Страшэнны тыгра год -
Спрэс чорны!
Меле вайной народ
Нібыта жорны!

Цячэ нявінных кроў,
А цару мала.
На Кіеў хоча зноў
Пайсці навала.

Надзея ёсць адна,
Што ў годзе труса
Закончыцца вайна
Паразай руса!

Хай Трус нам прынясе
Мірнае неба,
Бо знаюць людзі ўсе:
Нам войн не трэба!

Таму жадаю ўсім
Тут на Каляды,
Каб знік навекі дым
Суседскай звады!

Хай Трус нам прынясе
Марозны снег,
Каб мы пачулі ўсе
Дзіцячы смех!


Рецензии