Гасподнi шлях
Яе пад сэрцам сваiм носяць.
Размову з Госпадам трымаюць ў тайнах,
З падзякай за зiму i восень…
Аб веры моцнай кажуць нашы ўчынкi,
Шляхi па Божых Запаветах.
Душа ў гармонii, як спеў валынкi,
Як рыфма сцiплага паэта.
Малiтвы таiнства – звяртанне з просьбай
Аб мiласцi да нашай долi.
Не спавiваць надзеi дымкай чорнай,
Пазнаць шляхi Гасподняй волi…
Калi пустыя сэрцы i без веры,
Аб ёй крычаць заўжды азартна.
За Бога iсцiну хлуслiва ерась
Нам падаюць казырнай картай…
Свидетельство о публикации №122122902945