Плыву
На паверхні трымаючы галаву,
Хутка, марудна, на баку, на спіне
Дзень за днём, бы ў доўгім сне.
У віры трапляю, губляю час,
Выдыхаю цяжка і цераз раз.
Побач людзі плывуць: многа нас!
А куды плывем? Не знайсці адказ.
Свидетельство о публикации №122122807465