На ростанях Любовi - 27-

Не пакідай, дар, турбуй душу.
Сцюжны луг - шэрань - яшчэ точыць -
І немы дых холаду сурочыць
Тым, што прайшоў зім мяжу...
       Аўрора спіць. Поўня праз раллю.
       Шпіль. Завостраны. Крыж тут пільна.
       Успомніў ранкам, як высока... Вільня.
       Містэрыі ахопяць - прывід даўлю...
Мяце ў твар. Сняжыца. Мора слёз.
Цярэбіць дым і вей, - рой за драму
Вачэй зімы... Іду ў шкляную Браму.
Цяпер адолеў Браму на вырост...
       Снягі праз голаснасць - сілкі, сілкі.
       Космы віхру, юшкі, не яднае
       Ляск гурб гарбатых, стырно пазнае...
       Спыніць спрабуе, кроў, дотык рукі...
Не. Гурбы. Не. Дранцвіць душу? -
Архітэктуру музыкі - асалоду?
Лаўра ліст акрэсліць пашаноту!
Вады віно дадасць гладышу...
       Ірву завеі. Гул. Дратоў, слупоў.
       Пошчак нястомны. Радасць. Правіна.
       Шыбуе... квет, зноўку бачу: Вільня!
       Двух руж суцэльных дыхае Любоў!..


Рецензии