На ростанях Любовi - 26 -

Каханая! адны зорак вочы -
Гронкі ночы! - світаннем за душой...
Мкне лета на малацэ; сырадой
Ветрагону, уласціва моцна хоча
       Цень адкрыць пацеркі; зляціць
       Воўк схуднелы, скруткамі сабакі...
       Сцяблу сцярпець, як полю мака 
       Страхоцці: танкастволіць, каб узняць!..
Помніш, захад - прадракае ноч.
Валасы сутоння накрываюць
Дзень. Аблокі цемру дарываюць.
Узоры - прорвы невідушчых воч...
       Толькі. Дбаў аб тым; у голаў
       Брыдзе дакор; цяпла абрыс -
       Шаты поўдня, спякотны кіпарыс! -
       Пякотнае вадой на млын, наўкола.
Донцаў зірк! - спадкаемцы адтуль!
Пыхне прамень. І прамень слугуе
Гукам арфы, арфу зноў сілкуе
Майстраваць збіраецца... І стуль
       Думка шугае, - таямніц памкненне.
       У ланцугах праедуць скразнякі...
       Сам-насам... Любіш - двайнікі!!!
       Сыходзіш - зерне сталася насеннем.


Рецензии